У фондах музея налічваецца каля 19 тыс. музейных прадметаў і больш за 9 тыс. навукова-дапаможных матэрыялаў. Сфармавана 32 музейныя калекцыі.
Найбольш важная калекцыя – «Архітэктура», якая ўключае ўнікальныя помнікі народнага драўлянага дойлідства XVIII – першай трэці XX стст. Усе яны аднесены да гісторыка-культурных каштоўнасцей 2-ой катэгорыі (асобна альбо ў комплексе пабудоў).
Аснову музейнага збору складаюць прадметы этнаграфіі. У музеі захоўваюцца адны з найбольш багатых і прадстаўнічых калекцый вырабаў народных промыслаў і рамёстваў 9ткацтва, дрэваапрацоўка, кавальства, ганчарства, пляценне і інш.), якія збіраліся на працягу паўстагоддзя ва ўсіх гістарычна-этнаграфічных рэгіёнах краіны. Гэта дазваляе паказаць традыцыйную культуру беларусаў ва ўсёй яе рэгіянальнай разнастайнасці, што робіць музейны збор унікальным.
Калекцыя «Тканіны» ў зборы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту налічвае больш за 2600 музейных прадметаў. Гэта адна з...
Калекцыя «Абутак» у зборы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту налічвае больш за 280 музейных прадметаў. Гэта сялянскі...
Калекцыя «Галаўныя ўборы» ў зборы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту налічвае каля 300 музейных прадметаў. Калекцыю...
Асноўны фонд калецыі «Кнігі, дакументы, матэрыялы» ў зборы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту складае каля 900 адзінак...
Калекцыя «Адзенне» ў зборы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту налічвае больш за 1600 музейных прадметаў. Калекцыя...
Агульная колькасць складае 260 музейных прадметаў. Калекцыю можна падзяліць прыкладна на тры вялікія часткі: сельскагаспадарчы інвентар, транспартныя...
Ад самай старажытнасці дрэва было асноўным вытворчым матэрыялам для чалавека. Нашыя продкі не толькі будавалі з дрэва свае дамы, але і рабілі з яго амаль...
Вельмі цікавая і «цёплая» калекцыя, якая налічвае больш за 500 музейных прадметаў. Прадметы зроблены, як з саломы, так і з лыка, ляшчыны,...
У калекцыі сабраны разнастайныя вырабы, асноўным матэрыялам для якіх паслужыў метал. Яна налічвае больш каля 1900 музейных прадметаў. Сюды ўваходзяць:...