Агульная колькасць складае 260 музейных прадметаў.
Калекцыю можна падзяліць прыкладна на тры вялікія часткі: сельскагаспадарчы інвентар, транспартныя сродкі і вупраж. Сельскагаспадарчы інвентар прадстаўлены такімі цікавымі прадметамі, як бароны, акучнікі, сячкарні, косы, сярпы, цапы. Транспартныя сродкі прадстаўлены санямі, вазамі, брычкамі. Цікавы прадмет «мажары» для перавозкі сена. Вупраж – хамуты, дугі, лейцы і інш.