Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту захоўвае і адраджае традыцыі беларускага народа:
"Шчадрэц" - галоўны сімвал - Калядная зорка, абрад "калядавання" займае цэнтральнае месца.
"Сустрэча Масленіцы" і "Провады Масленіцы" з магічнымі карагодамі, спальваннем пудзіла, народнымі гульнямі і традыцыйнымі блінамі.
"Гуканне вясны" - у гонар наступу вясновых дзён над музеем гучаць "вяснянкі», водзяцца карагоды, праводзяцца майстар-класы па вырабе сімвала вясны - жаваронка.
"Вербніца" - падчас святочнай службы асвячаюцца вербныя галінкі, упрыгожаныя згодна з традыцыямі пры правядзенні майстар-класа.
Народныя традыцыі надалі каляндарным абрадам своеасаблівы каларыт і нацыянальную спецыфіку.
Лірычна-гумарыстычная праграма мерапрыемства "Кахай па-беларуску" прысвечана Дню закаханых. Цікавае падарожжа ў гісторыю традыцыйнага стаўлення беларусаў да кахання, шлюбу, сям'і завяршаецца музейным абрадам “Злом навалы і напасці, каб панавала ў сям’і шчасце”.
У Міжнародны дзень музеяў у беларускі скансэн з'язджаюцца госці, артысты, народныя майстры, каб паслухаць выступленні фальклорных калектываў, пазнаёміцца з экспазіцыяй і выставамі, паўдзельнічаць у майстар-класах, а таксама набыць сувеніры.
Фолк-фэст "Камяніца" - сумесны праект з ААА "Новы альянс" - у верасні на тэрыторыі музея збіраюцца лепшыя фальклорныя і постфальклорныя гурты з Беларусі і блізкага замежжа.
Правядзенне на тэрыторыі музея святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню работнікаў культуры, Дню ведаў, Дню настаўніка, Дню пажылых людзей і іншым прафесійным святам, падораць добры настрой і незабыўныя ўражанні.