Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту рады прапанаваць вам музейна-педагагічныя заняткі ў школах і дзіцячых садках. Гэты напрамак работы - важная частка дзейнасці музея. Заняткі прадугледжваюць працу з дзецьмі рознага ўзросту з выкарыстаннем музейных прадметаў (арыгіналы, копіі, мадэлі) і прэзентацыю.
Засвойванне атрыманых ведаў ажыццяўляецца ў працэсе ролевых гульняў і іншых метадаў і прыёмаў.
| 
 «Прывітанне, музей» (1-2 клас) 
 | Уступны занятак ўваходзіць у агульную праграму "Прывітанне, музей!". Усяго распрацаваны тры элемента гэтай праграмы: "Прывітанне, музей!" (Праводзіцца ў школе), экскурсія з інтэрактыўнымі элементамі "Пшанічны каласок" (праводзіцца ў музеі) і "Падарожжа ў краіну казак (праводзіцца ў музеі)". Злучаючым звяном тэм праграмы з'яўляецца народная архітэктура. Можна заказваць як усю праграму, так і яе асобныя часткі. | 
| 
 «Народны ўзор» (3-4 клас) 
 | Музей прапануе пазнаёміць дзяцей з традыцыйным відам народнага дэкаратыўнага мастацтва, з арнаментам вытканым ці вышытым ўручную, яго сімволікай і значэннем. Падчас занятку выкарыстоўваюцца музейныя прадметы і прэзентацыя. | 
| 
 «Кола часу» (1-11 класы) | Музейны занятак распавядае пра традыцыйныя абрады і святы беларусаў, якія раней праводзіліся на працягу ўсяго каляндарнага года. Вы даведаецеся, што рабілі нашыя продкі, каб паскорыць прыход вясны, атрымаць добры ўраджай і быць здаровымі і шчаслівымі напрацягу ўсяго года. Усе жадаючыя могуць наведаць наш музей і паўдзельнічаць у традыцыйных беларускіх святах. | 
| 
 «Вячоркі» (6-11 класы) | Падчас занятка Вы даведаецеся, як моладзь бавіла час доўгімі зімовымі вечарамі ў мінулым стагоддзі, пачуеце цікавыя гісторыі знаёмстваў хлопцаў і дзяўчат, зможаце пабачыць музейныя прадметы, якімі карысталіся пры прадзенні і ткацтве. Напрыканцы занятка самыя кемлівыя змогуць паспаборнічаць у адгадванні беларускіх народных загадак і атрымаць за гэта невялікія падарункі ад нашага музея. | 
| 
 «Музычныя інструменты» (6-11 класы) | Дуда, скрыпка і цымбалы — самыя вядомыя беларускія народныя музычныя інструменты. Пра вядомыя і забытыя, гучныя і ціхія, струнныя і духавыя, спосаб іх вырабу і гісторыю Вы даведаецеся на музейным занятку. Вы зможаце не толькі пабачыць, але і пачуць, як гучаць некаторыя беларускія народныя інструменты. | 
| 
 «Салдацкі куфэрак» (6-11 класы) 
 | Занятак знаёміць з падзеямі Руска-Турэцкай, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў праз рэчы з салдацкага куфэрка. Вучні даведаюцца, з чым мужчына сыходзіў з дома на вайну, як змяняўся вайсковы рыштунак на працягу стагоддзяў. Увазе школьнікаў прадстаўлены разнастайныя гістарычныя крыніцы: прадметы этнаграфіі, пісьмовыя і рэчавыя помнікі, фатаграфіі. 
 | 
| 
 «Традыцыйны беларускі строй» (7-11 класы) | Святочнае традыцыйнае адзенне з’яўляецца неад’емнай часткай беларускай культуры. Падчас занятка Вы пабачыце фотаздымкі жаночай і мужчынскай вопраткі, зможаце адрозніць жыхароў з розных куткоў Беларусі і даведацца пра незвычайныя назвы элементаў беларускага строя. | 
| 
 «Народныя абразы з калекцыі музея» (9-11 клас) 
 | Занятак знаёміць з унікальнай з'явай - беларускімі народнымі абразамі, традыцыйнымі сюжэтамі і сімволікай. | 
| «Беларускі лён» (3-11 клас) | Падчас занятку школьнікі даведаюцца аб этапах традыцыйнай апрацоўкі ільну, прасочаць увесь шлях пераўтварэння сцябла ў нітку пазнаёмяцца з ткацкім рамяством, пабачаць асноўныя працы з ільняной сыравінай і нават самі змогуць паўдзельнічаць у гэтым працэсе. | 
| «Гуляем масленку» для дзяцей (група да 25 чалавек) | Экскурсія знаёміць з святкаваннем аднаго з самых буйных традыцыйных святаў. Наведвальнікі даведаюцца аб тым, што рабілі ў кожны дзень масленічнага тыдню. Пабачаць лялечны тэатр “Батлейка”. Паўдзельнічаюць у майстар-класе па ляльках. Пагуляюць у традыцыйныя беларускія гульні і паводзяць карагод вакол Марэны. |