+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падняпроўе
Галоўная Экспазіцыя Падняпроўе
Падняпроўе

Падняпроўе – гісторыка-этнаграфічны рэгіён Беларусі, які займае Магілёўскую, частку Віцебскай і Гомельскай абласцей. На поўначы па водападзеле Дняпра і Заходняй Дзвіны мяжуе з Паазер'ем, на захадзе па левабярэжжы Бярэзіны і Дняпра — з Цэнтральнай Беларуссю і Усходнім Палессем. Прасторы палёў у Падняпроўі чаргуюцца з абшарамі лясоў, якіх асабліва шмат уздоўж рэчышчаў Друці і Сожа.

Сельскія пасяленні ў параўнанні з суседнім Паазер'ем вызначаліся большымі памерамі (15—30 сядзіб) і выразнай вулічнай планіроўкай. Замкнутыя (вяночныя) ці Г-падобныя сядзібныя забудовы размяшчаліся абапал вуліцы, якая мела акрэсленую цэнтральную частку і канцы.

Вяночныя двары Падняпроўя – цікавыя помнікі народнай архітэктуры, у якіх жылыя і гаспадарчыя пабудовы размяшчаюцца вакол прасторы адкрытага ўнутранага двара. Характэрная асаблівасць Падняпроўя – дамініраванне жылога дома ў кампазіцыі сялянскай забудовы.