Фарміраванне экспазіцыі музея пад адкрытым небам – галоўны і асноўны накірунак дзейнасці навукова-экспазіцыйнага аддзела. Гэта доўгатэрміновы, паэтапны і складаны працэс, які патрабуе ад навуковых супрацоўнікаў глыбокіх ведаў у вобласці гісторыі, этнаграфіі, архітэктуры. У працэсе фарміравання экспазіцыі вырашаюцца прынцыповыя праблемы: тэматычны змест экспазіцыі, сістэматызацыя, размяшчэнне і супадпарадкаванне экспанатаў, рашэнне аптымальнай формы экспанавання і г.д. Мэта навукова-экспазіцыйнай дзейнасці – комплексны і цэласны паказ матэрыяльнай традыцыйнай народнай культуры ўсіх гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Кожны экспазіцыйны сектар, у выніку, можна разглядаць як асобны рэгіянальны музей.
З мэтай больш дасканалага і глыбокага раскрыцця тэматыкі асноўнай экспазіцыі супрацоўнікі навукова-экспазіцыйнага аддзела рэалізуюць праекты тэматычных выставак, экспанаванне асобных калекцый, вядуць распрацоўку малых архітэктурных форм. Мастацкая канцэпцыя і дызайнерскае афармленне выставак выконваюцца архітэктарамі аддзела.
У навукова-экспазіцыйным аддзеле музея працуюць вядучыя навуковыя супрацоўнікі, малодшыя навуковыя супрацоўнікі, архітэктары, наглядчыкі музейныя.
У працэсе сваёй работы супрацоўнікі навукова-экспазіцыйнага аддзела здзейсняюць:
Вядуцца навуковыя даследванні па тэмах “Інтэр’ер уніяцкіх цэркваў”, “Ночвы ў традыцыйнай культуры беларусаў”, “Дзіцячы свет ў вясковай хаце” і інш.
Вынікі навукова-даследчай і навукова-праектнай працы супрацоўнікі аддзела прэзентуюць на семінарах, навукова-практычных канферэнцыях музея і іншых устаноў.