Віртуальныя выставы
Галоўная Выставы Віртуальныя выставы
Экспедыцыйныя фотазамалёўкі Заходняга Палесся

Экспедыцыйныя фотазамалёўкі Заходняга Палесся Заходняе Палессе – самабытны рэгіён Беларусі, які раскінуўся паміж верхняй Прыпяццю і яе прытокамі Пінай і Ясельдай і займае большую частку Брэсцкай вобласці. На жаль, пакуль гэты рэгіён не прадстаўлены як навукова-экспазіцыйны сектар у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. Але ў зборах музея знаходзіцца вялікая колькасць музейных прадметаў з Заходняга Палесся, якія былі набыты для музея падчас экспедыцый 1980-90-х гг. У 2016 годзе ў Музеі народнага побыту Літвы (г.Румшышкес) адбудзецца выстава...