Калекцыя “Галаўныя ўборы” ў зборах Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту налічвае каля 270 адзінак асноўнага фонду. Калекцыю умоўна можна падзяліць на дзве часткі сялянскія і гарадскія галаўныя уборы.
Сялянскія галаўныя уборы – гэта наміткі якія адрозніваюцца вялікай разнастайнасццю ад рэгіёна да рэгіёна, набіваныя і тканыя хусткі, саламяныя брылі і капелюшы, вясельныя вянкі, каптуры, чапцы і інш.
Гарадскія галаўныя уборы – гэта разнастайныя капелюшы, мужчынскія і жаночыя, другой паловы ХІХ ст. – першай паловы ХХ ст.
Першы запіс у інвентарнай кнізе калекцыі датуецца 3 студзеня 1978 года – саламяны капялюш 1930-х гадоў, выяўлены пад час экспедыцыі ў Лідскі раён.