+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Кошты на паслугі
Галоўная Паслугі Кошты на паслугі
Кошты на паслугі

Паважаныя наведвальнікі! Звяртаем вашу ўвагу, што з 1 верасня 2023 года змяніўся кошт паслуг!

Ажыццявіць аплату за паслугі можна як наяўным разлікам ў беларускіх рублях, так і з дапамогай пластыкавай карты. 

Згодна з п. 6 Правіл наведвання ўстановы «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту», зацверджаных 03.03.2018 года, музей мае права ва ўстаноўленым парадку вызначаць кошт ўваходных квіткоў. У адпаведнасці з п. 3 Правіл, у перыяд правядзення афіцыйных мерапрыемстваў музей можа быць зачынены для наведвання.

Экскурсійнае абслугоўванне прадастаўляецца па папярэднім запісе або наяўнасці свабоднага экскурсавода.

Каб наведаць музей падчас мерапрыемства неабходна набыць уваходны квіток на мерапрыемства па кошту квітка, усталяваным для наведвання дадзенага мерапрыемства.

Каб пазбегнуць непаразуменняў настойліва раім непасрэдна перад наведваннем музея азнаёміцца з інфармацыяй пра ўсталяваны кошт квіткоў на момант наведвання ў раздзеле Афіша.

Па выніках выканання даручэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2018 г.. за №05/105-852/12529р Установа «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту» інфармуе наведвальнікаў, што экскурсіі ў дзяржаўных музеях  маюць права праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі дадзеных музеяў.

Бясплатнае наведванне экспазіцый і выстаў музея – апошняя серада кожнага месяца.

 

Бясплатнае наведванне:

  • дзеці дашкольнага ўзросту;
  • удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны (пры прад'яўленні дакумента);
  • інваліды (пры прад'яўленні дакумента);
  • вайскоўцы тэрміновай службы (пры прад'яўленні дакумента);
  • дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў (пры прад'яўленні дакумента);
  • навучэнцы з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця (пры прад'яўленні дакумента);
  • супрацоўнікі музея, члены ICOM (пры прад'яўленні дакумента);
  • Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы (пры прад'яўленні дакумента, абслугоўваюцца па-за чаргой).

Абслугоўваюцца па-за чаргой:

  • ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы, інваліды (пры прад'яўленні дакумента).