Вельмі цікавая і «цёплая» калекцыя, якая налічвае больш за 500 музейных прадметаў.
Прадметы зроблены, як з саломы, так і з лыка, ляшчыны, каранёў, бяросты.
Найбольш шматлікія – вырабы з саломы, такія, як козубы, каробкі, сявенькі, гарнцы.
Бяроста адносіцца да матэрыялаў, якія заховаюць цяпло і добра абараняюць ад вільгаці. Такія вырабы як вярэнькі, можна лічыць прародзічамі тэрмасумак.
Вельмі прыгожыя прадметы зроблены з карэньчыкаў – шкатулкі, сумачкі.
Першы музейны прадмет – лубка КП 1 Д6 1, плеценая з лазы, з якой пачаўся асноўны фонд. Яна бытавала ў вёсцы Янава Міёрскага раёна Віцебскай вобласці.