+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Тканіны
Тканіны

Калекцыя «Тканіны» ў зборы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту налічвае больш за 2600 музейных прадметаў. Гэта адна з самых атрактыўных калекцый якая няспынна папаўняецца. Яна складаецца з прадметаў так званай мяккай этнаграфіі, рэчавых помнікаў, вылучаных на аснове матэрыялу і тэхнікі выканання – тканіны і ткацтва. Гэта абрусы, посцілкі, ручнікі, ходнікі, прасціны, навалкі, сяннікі, дываны, царкоўныя тканіны, разнастайныя нарыхтоўкі, а таксама непасрэдна ніткі, кудзеля і іншае.

Першы запіс у інвентарнай кнізе калекцыі датуецца 15 снежня 1977 года – ваўняная посцілка, набытая пад час экспедыцыі ў Валожынскі раён.