+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Калекцыі
Галоўная Калекцыі
Калекцыі

У зборы музея налічваецца 32 калекцыі, якія складаюцца з каля 17800 музейных прадметаў і больш чым 8000 навукова-дапаможных матэрыялаў. Бясспрэчна, калекцыя помнікаў народнай архітэктуры з'яўляецца асноўнай калекцыяй музея. Гэта больш за 25 унікальных прыкладаў народнага драўлянага дойлідства, якія прадстаўленыя ў экспазіцыйных сектарах музея.

Асноўная частка музейнага фонду з'яўляецца вынікам шматгадовых экспедыцый па розных рэгіёнах Беларусі, падчас якіх былі сабраны шматлікія традыцыйныя прылады працы, транспартныя сродкі, прадметы побыту, адзенне, творы мастацтва, кнігі, дакументы і г.д. Калекцыі музея вельмі разнастайныя, яны ярка і ўсебакова адлюстроўваюць жыццё нашых продкаў, народныя традыцыі і адметныя рысы беларускай культуры.

Прылады промыслаў і рамёстваўПрылады промыслаў і рамёстваў

Агульная колькасць 797 адзінак асноўнага фонду. Калекцыя цікавая тым, што ў яе склад уваходзяць усе тыя прадметы, якімі карысталіся на працягу стагоддзяў,...

КерамікаКераміка

Калекцыя “Кераміка” Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту з’яўляецца адной з найбольш буйных музейных калекцый...

АрхеалогіяАрхеалогія

Калекцыя “Археалогія” у нашым музеі адносна новая. Яна была ўтворана ў 2005 г., шмат у чым дзякуючы беларускаму археолагу Валянціну Енісеевічу...