Калекцыя “Абутак” ў зборы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту налічвае каля 280 адзінак асноўнага фонду
Гэта сялянскі і гарадскі, мужчынскі і жаночы абутак. Разнастайныя боты, боцікі, чаравікі, туфлі, лапці, пасталы, галёшы. Сярод найбольш цікавых прадметаў – драўляны абутак, так званыя дзеравяшкі ці кандалы і скураныя пасталы другой паловы ХІХ стагодзя.
Першы запіс у інвентарнай кнізе калекцыі датуецца 24 ліпеня 1978 года – лапці жаночыя 1930-х гадоў, выяўленыя пад час экспедыцыі ў Слуцкі раён.