Экскурсійнае абслугоўванне «Экспазіцыйны сектар «Цэнтральная Беларусь»
(групы да 25 чалавек)
|
Пра характэрныя асаблівасці народнай архітэктуры і побыту, прыродныя ўмовы гісторыка-этнаграфічнага рэгіёну і планіроўку паселішча наведвальнікі даведаюцца падчас экскурсіі па экспазіцыйным сектары “Цэнтральная Беларусь”. У маршрут уключаны: ўніяцкая Свята-Пакроўская царква 18 стагоддзя, грамадскі свіран для захоўвання запасу зерня на выпадак неўраджаю, прыдарожная капліца-ратонда і млын 19 стагоддзя, кузня, школа і гумно пачатку 20 стагоддзя. У экскурсію таксама ўваходзіць паказ комплексаў чатырох сядзібаў, на прыкладзе якіх паказана развіццё, характэрнага для рэгіёну “Цэнтральная Беларусь”, пагоннага (лінейнага) сялянскага двара. Сядзібы складаюцца з жылых і гаспадарчых памяшканняў: хат, хлявоў, гумнаў. Для агляду адкрыты інтэр'еры з традыцыйнымі прадметамі побыту. |
Экскурсійнае абслугоўванне на англійскай мове (групы да 25 чалавек)
|
Экскурсія па сектару «Цэнтральная Беларусь» на англійскай мове знаёміць замежнікаў з беларускім народным дойлідствам 18 - пач. 19 стагоддзя, сялянскім побытам таго часу, распавядае пра асаблівасці царкоўнай гісторыі, сістэму навучання ў дарэвалюцыйнай сельскай школе. У маршрут уключаны: ўніяцкая Свята-Пакроўская царква, народнае вучылішча, грамадскі свіран, кузня, млын, комплексы чатырох сядзібаў, гумно і капліца. |
Экскурсійнае абслугоўванне «Экспазіцыйны сектар «Падняпроўе» (групы да 25 чалавек)
|
Пра характэрныя асаблівасці народнай архітэктуры і побыту, прыродныя умовы гісторыка-этнаграфічнага рэгіёну і планіроўку паселішча, наведвальнікі даведаюцца падчас экскурсіі па экспазіцыйным сектары “Падняпроўе”. У маршрут уключаны: унікальная праваслаўная Спаса-Праабражэнская царква 18 стагоддзя, да пабудовы якой мелі дачыненне магнаты Радзівілы, склеп для захоўвання прадуктаў і комплексы двух сядзібаў замкнёнага «вяночнага» тыпу, у якіх усе памяшканні размешчаны вакол унутранага двара. Падчас экскурсіі па экспазіцыйным сектары “Падняпроўе” наведвальнікі знаёмяцца пчалярным промыслам і старажытным святам “Камаедзіца”. Прапаноўваецца пазнаёміцца з калекцыяй дубровенскай керамікі, убачыць унікальныя войначасальныя машыны, ткацкі станок і падняпроўскі народны строй. |
Экскурсійнае абслугоўванне «Экспазіцыйны сектар «Паазер'е» (групы да 25 чалавек)
|
Пра характэрныя асаблівасці народнай архітэктуры і побыту, прыродныя ўмовы гісторыка-этнаграфічнага рэгіёну і планіроўку паселішча наведвальнікі даведаюцца падчас экскурсіі па экспазіцыйным сектары “Паазер'е”. У маршрут уключаны: комплексы сядзібаў з вёскі Будзічы Докшыцкага раёна (трохрадный двор) і Варашылкі Мядзельскага раёна (круглы двор), млын-пальтрак з вёскі Янушоўка Мядзельскага раёна - рэдкі для Беларусі тып ветракоў, гумно з вёскі Кемянцы. Падчас экскурсіі можна пазнаёміцца з выставай “Транспартныя сродкі на Беларусі” - унікальнай калекцыяй санак, вазоў, брычак і іншых сродкаў перамяшчэння, размешчанай у пуні з вёскі Ваўкаўшчына Міёрскага раёна. |
Экскурсійнае абслугоўванне па выставе «Пчалярства на Беларусі» (групы да 25 чалавек)
|
Аб унікальнай калекцыі борцей, калодных і рамных вулляў, разнастайных прыстасаваннях, пчаліных сем’ях і гісторыі развіцця пчалярства на Беларусі распавядаецца падчас экскурсіі па выставе “Пчалярства на Беларусі”, якая размешчана ў паветке сдзібы з в.Волева Дубровенскага раёна. Акрамя выставы наведвальнікі маюць магчымасць азнаёміцца з сядзібай і агледзіць сектар “Падняпроўе. |
Экскурсійнае абслугоўванне па выставе «Транспартныя сродкі на Беларусі» (групы да 25 чалавек)
|
Пазнаёміцца з разнастанымі відамі транспарту, а таксама даведацца аб іх выкарыстанні магчыма падчас экскурсіі па тэматычнай выставе “Транспартныя сродкі на Беларусі”. Сані і падсанкі, мажары і вазы, выязныя брычкі, фаэтон і іншыя сродкі перамяшчэння выстаўлены ў памяшканні помніка народнай архітэктуры “Пуня з в.Ваўкаўшчына Міёрскага р-на” (сектар “Паазер'е”). |
Экскурсійнае абслугоўванне па выставе «Забродскія снасці» (групы да 25 чалавек)
|
Аб рыбалоўстве на Беларусі можна даведацца падчас экскурсіі па выставе «Забродскія снасці», якая месціцца ў помніку народнай архітэктуры - сядзібе з в. Заброддзе. Сярод экспанатаў - унікальныя лодкі-чаўны і набор інструментаў для іх вырабу, астрогі, восці, сакі, подсачнікі і многае іншае. Наведвальнікі даведаюцца, чым адрозніваюцца паміж сабой лоўля рыбы зімой і летам, днём і ноччу. Акрамя гэтага прадстаўленыя пасткі для лоўлі ракаў і прыстасаванні для пляцення сетак. |