Адным з важных напрамкаў дзейнасці музея з'яўляецца кансервацыя і рэстаўрацыя музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў з мэтай іх далейшага захавання выкарыстання. Выкананнем дадзенай задачы займаюцца супрацоўнікі рэстаўрацыйнага аддзела музея, якія даюць другое жыццё рухомым помнікам матэрыяльнай культуры: кераміцы, жывапісу, тэкстылю, пляценню, мэблі і інш.
Рэстаўрацыя – паняцце комплекснае. Яна будуецца на стыку гуманітарных, прыродазнаўчых і тэхнічных навук. Рэстаўрацыя – гэта і творчасць. Творчасць, якая заключаецца не ў змаганні з аўтарам (гэта небяспечна і недапушчальна), а ва ўменні асэнсаваць месца помніка ў агульнай культуры, зразумець аўтара, яго задумкі, ва ўменні прааналізаваць гістарычны шлях помніка і выявіць галоўнае, ва ўменні выбраць шляхі і метады захавання ўсёй гістарычнай цэласці помніка.
Лёс помнікаў шмат у чым залежыць ад рэстаўратараў: ад іх ведаў, вопыту, узроўню падрыхтаванасці і адукацыі, ад разумення задач рэстаўрацыі, акрэсленых прафесійных навыкаў і прыёмаў.
Асноўныя задачы рэстаўратараўцыйнага аддзела:
Пры рэстаўрацыі прымяняюцца як вядомыя методыкі, так і распрацаваныя супрацоўнікамі аддзела. Як прыклад, методыка рэстаўрацыі прадметаў музейнай керамікі на аснове бутылметакрылата (БМК-5). Дадзеная тэхналогія добра сябе зарэкамендавала ў нестабільных ўмовах экспанавання і захоўвання.