+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Святы Мікола

Святы Мікола – бадай самы шануемы святы сярод беларускага сялянства. Амаль у кожнай хаце можна было сустрэць яго абраз. У народзе казалі: “Няма за мужыка паборніка большага за Міколу”. Мікола лічыўся нябесным заступнікам бедных, нямоглых і падарожнікаў, асабліва на вадзе. “Мо ніхто так не ратуе на вадзе, у дарозе ці на вайне, як сьвяты Мікола”, - кажа народная прымаўка. У народзе Міколу лічылі, як найстарэйшага па сваім веку, найстарэйшым і над усімі святымі. “Прасі Міколу, а ён Спасу скажа”. З малітваю да Міколы...

568
Знаёмімся з удзельнікамі фестываля!

Падчас фестываля гістарычнай рэканструкцыі “Над Менкай” (8 чэрвеня 2024 г.) вы зможаце пазнаёміцца з вайсковымі традыцыямі шатландскіх горцаў разам з клубам “Клан МакВітан”. Вас чакае: Праграма “Шатландская гісторыя”; Фехтаванне; Шатландскія гульні; Манетны двор.   Акрамя праграмы ад клуба “Клан МакВітан” Вас чакае шмат іншых  цікавостак! Сачыце за навінамі!

508
Свята «Жывая спадчына зямлі Берасцейскай» Сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур

18 мая 2024 года з 14.00 да 16.00 З нагоды Міжнароднага дня музеяў запрашаем на ўнікальнае свята, дзе кожны зможа прыяднацца да нематэрыяльнай спадчыны Берасцейшчыны! Берасцейская зямля багата на разнастайныя мясцовыя цікавосткі. Традыцыйны роспіс на шкле, сушаная ў печы на саломе рыба, шчэпавая птушка і шматфігурны танец “Спораўская полька” – векавыя традыцыі і своеасаблівыя брэнды Бярозаўскага раёна. Асаблівыя традыцыі існуюць і ў в.Пінкавічы Пінскага раёна – веснавыя карагоды-“танкі” на Вялікдзень, Правадную нядзелю...

608