+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь «Шматвяковыя традыцыі ў пераемнасці нашчадкамі»

3 ліпеня 2025 года 14:00   Незалежнасць дзяржавы неад’емна звязана з выбраннем свайго ўласнага шляху развіцця. За гады самастойнасці нашай краіны вялікія намаганні ішлі на аднаўленне гісторыка-культурнай спадчыны былых пакаленняў. Замкі і палацы, цэрквы і касцёлы, сядзібна-паркавыя ансамблі і музейныя ўстановы  пад пільным наглядам рэстаўратараў набывалі новае жыццё. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту заклікае абудзіць забытыя старонкі гісторыі з жыцця помнікаў драўлянай архітэктуры, далучыцца да спасціжэння...

600
Свята  «Купалле» («У нас сягоння Купалачка»)

5 ліпеня 2025 года з 19.00 да 22.00 Свята ў гонар летняга сонцавароту – адзін з галоўных рытуалаў нашых продкаў. Гэта незвычайны час, калі сонейка на небе “грае і пераліваецца” асабліва яскрава. Перад купальскай ноччу дзяўчаты ішлі на лугі збіраць зёлкі і абмяркоўваць, як будуць варажыць. Лічылася, што травы, сабраныя ў купальскі час маюць лекавую і цудадзейную моц. Хлопцы таксама не сядзелі, склаўшы рукі. Трэба было падрыхтаваць сухое ламачча на вогнішча, а потым пераапрануцца ў чорта ці вадзяніка, каб напалохаць дзяўчат. Праз...

717
Выстава «Беларускія народныя абразы»

24 чэрвеня 2025 г. у г. Іўе ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур урачыста была адчынена часовая выстава «Беларускія народныя абразы». Выстава дэманструе частку калекцыі народных абразоў з фондаў БДМНАіП. Адкрыццё пачалося з артыстычнага выступу супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Я.С.Патапенка і У.Х.Берберава. З прывітальным словам да наведвальнікаў музея і гасцей мерапрыемства звярнуліся дырэктар Іўеўскага музея нацыянальных культур А.В.Віктарава і намеснік дырэктара БДМНАіП Я.І.Мікула. Грунтоўны выступ па...

461