+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэс-рэлiз акцыі «Сватанне»
Галоўная Падзеі Прэс-рэлiз акцыі «Сватанне»
Прэс-рэлiз акцыі «Сватанне»
370

25 кастрычніка 2025 года

15:00

Сватанне — адзін з самых прыгожых і цікавых вясельных абрадаў беларусаў. Менавіта з яго пачыналася дарога да стварэння новай сям’і. Адбывалася яно ў вольны ад палявых прац час. Сваты разам з жаніхом прыходзілі да нявесты, каб папрасіць яе рукі, але рабілі гэта не напрамую — праз жарты і прымаўкі. У гэтым абрадзе зліліся мудрасць, гумар і цеплыня народных традыцый. Ён адлюстроўвае не толькі сямейныя каштоўнасці, але і сам дух беларускай гасціннасці і весялосці.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць у гэты дзень Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб на ўласныя вочы пабачыць перадвясельныя традыцыі беларусаў, а таксама паўдзельнічаць у народных танцах і гульнях.

 

Вас чакае:

  • Відэапаказ абрада «Сватанне» з в.Рэкта Жлобінскага раёна;
  • Абрад «Сватанне»;
  • Народныя танцы і гульні;
  • Майстар-клас па пляценню паяскоў.

 

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7 руб.; 
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Свята «Зажынкі»
805
Свята «Зажынкі»

У беларускіх вёсках жніво пачыналася са свята, якое павінна было забяспечыць багаты ураджай....

Фотасправаздача «Культурна-масавае мерапрыемства  «Масленіца»
3038
Фотасправаздача «Культурна-масавае мерапрыемства «Масленіца»

13.03.2021г. адбылося культурна-масавае мерапрыемства «Масленіца» на тэрыторыі музея!

«Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)»
106
«Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)»

2 мая ў нашым Музеі адбылася рэканструкцыя старажытнага беларускага абраду, прымеркаванага да...