+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Часовая экспазіцыя дакументаў і ўзнагарод ваеннага фельчара Цімафея Рыгоравіча Буева

да 80-годдзя вызвалення Беларусі   з 28 чэрвеня 2024 г. ў помніку архітэктуры «Школа з в. Калодчына»   Цімафей Рыгоравіч нарадзіўся 10 лютага 1909 года у в. Стражава Аршанскага павета Магілёўскай губерні. У 1928 г. скончыў 7 класаў школы, у 1931 годзе яго прызвалі на службу ў войска і накіравалі ў школу санітарных інструктараў. З 1934 па 1935 год Цімафей Рыгоравіч праходзіць навучанне ў Ленінградскай школе ваенных лекарскіх памочнікаў пры Ваенна-медыцынскай акадэміі. Пасля заканчэння школы ён накіраваны  медработнікам...

436
Мерапрыемства да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь «Шматвяковыя традыцыі ў пераемнасці нашчадкамі»

3 ліпеня 2024 года 13.00   Незалежнасць дзяржавы неад’емна звязана з выбраннем свайго ўласнага шляху развіцця. За гады самастойнасці нашай краіны вялікія намаганні ішлі на аднаўленне культурна-гістарычнай спадчыны былых пакаленняў. Замкі і палацы, цэрквы і касцёлы, сядзібна-паркавыя ансамблі і музейныя ўстановы  пад пільным наглядам рэстаўратараў набывалі новае жыццё. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту заклікае абудзіць забытыя старонкі гісторыі з жыцця помнікаў драўлянай архітэктуры, далучыцца да спасціжэння...

523
Cвята  «Купалле» у Азярцы  («У нас сягоння Купалачка»)

6 ліпеня 2024 года з 18.00 да 21.00   Свята ў гонар летняга сонцавароту – адзін з галоўных рытуалаў нашых продкаў. Гэта незвычайны час, калі сонейка на небе «грае і пераліваецца» асабліва яскрава. Перад купальскай ноччу дзяўчаты ішлі на лугі збіраць зёлкі і абмяркоўваць, як будуць варажыць. Лічылася, што травы, сабраныя ў купальскі час маюць лекавую і цудадзейную моц. Хлопцы таксама не сядзелі, склаўшы рукі. Трэба было падрыхтаваць сухое ламачча на вогнішча, а потым пераапрануцца ў чарцей ці вадзянікаў, каб напалохаць дзяўчат. Праз...

1247