+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Свята «Вербніца»

13 красавіка 2025 года З 13:00 да 14:00   Вербніца або Вербная нядзеля – свята, якое адзначаецца за тыдзень да Вялікадня. У гэты дзень у царкве асвячалі галінкі вярбы, а пасля набажэнства з усіх бакоў чуліся словы: “Не я б’ю – вярба б’е. За тыдзень – Вялікдзень. Здароўе ў косці, хвароба ў лес”. Вярба надзялялася ўласцівасцямі жыццёвай сілы і лічылася сродкам аховы ад хвароб і няшчасцяў. У хрысціянскай традыцыі вярба сімвалічна замяніла пальму, якой віталі Ісуса Хрыста пры ўваходзе ў Іерусалім. А ў простым...

695
Дарогамі Перамогі. Музей народнай архітэктуры і побыту на кадрах ваенных кінастужак

З самага свайго адкрыцця экспазіцыя Музея народнай архітэктуры і побыту служыць пляцоўкай для здымкаў кінафільмаў і тэлевізійных перадач. За апошнія трыццаць год музейныя вуліцы, помнікі народнага дойлідства, фігуравалі ў дзясятках мастацкіх і дакументальных стужак, многія з якіх сёння набылі, ў свядомасці людзей, статус “кінематаграфічнай класікі”. Вялікую частку сярод гэтых работ складаюць фільмы на ваенную тэматыку. Гэта карціны “У жніўні 44-га”, “Франц і Паліна”, “Лета ваўкоў”, “Наркамаўскі...

571
Мерапрыемства  «Саракі»

5 красавіка 2025 года з 15.00 да 16.00 Саракі – дзень, набліжаны да веснавога раўнадзенства. Ва ўяўленнях вясковых жыхароў з гэтага моманту чакаўся прылёт птушак.   Прылёт птушак атрымаў сімвалічнае ўвасабленне ў вырабе печыва. Паводле народнага павер’я, у гэты дзень з поўдня вяртаецца сорак птушыных выраяў. Гаспадыні выпякалі “жаваранкаў”з цеста, дзеці падкідвалі іх угору з просьбай аб хутчэйшым прылёце птушак і надыходзе цяпла. Саракі  ў каляндарным коле сімвалізуюць хуткі надыход вясны, пазначаюць кліматычны рубеж:...

642