
17 лістапада 2023 г. У 13.00. Помнік архітэктуры “Спаса-Праабражэнская царква з в. Барань”. З нагоды надання ў 2022 г. беларускаму саломапляценню ганаровага статуса нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва, калектыў музея рады абвясціць адкрыццё часовай экспазіцыі “Поўны клеці карабамі…” Выстава працуе з 17 лістапада 2023 г. “Радзі, сонца, жыта і пшаніцу, Поўны гумны стагамі! Радзі, сонца, жыта і пшаніцу, Поўны клеці карабамі!” У тэкст гэтай жніўнай песні ўкладзены і прадуцыруючая...