+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрад «Абракання»
Галоўная Падзеі Абрад «Абракання»
Абрад «Абракання»
367

16 лістапада 2025 года

З 13:00 да 14:00

Галоўным элементам абрада “Абракання” з’яўляюццца абракальныя тканіны.  Такія тканiны выраблялiся ў крызiсных сiтуацыях i выконвалi функцыю ахвяравальных дароў, якiм прыпiсвалася здольнасць адводзiць бяду i засцерагаць ад няшчасцяў. Падчас рытуала людзі абыходзілі вёску з малітвамі. Рушнікі с такой тканіны прымацоўвалі да прыдарожных крыжоў, таксама маглі ўпрыгожваць ею абраз, тым самым аддавая падзяку святому ці святой.

Запрашаем Вас ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб даведацца больш аб матэрыальным і духоўным свеце беларусаў.

 

Вас чакае:                                                                        

  • Рэканструкцыя абрада «Абракання»;
  • Расповед пра абрад і абракальныя тканіны.
  • Майстар-класы по вырабу «паяскоў» і «лялек-мотанак».

 

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7 руб.; 
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»
2860
Фотасправаздача «Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»

06.10.2018г. адбылося прафесійнае свята «Дзень настаўніка» на тэрыторыі музея!

Абрадавае мерапрыемства  «На Саракі прыляцелі птакі»
2698
Абрадавае мерапрыемства «На Саракі прыляцелі птакі»

23.03.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «На Саракі прыляцелі птакі» на...