22 лістапада 2025 года
з 14.00 да 15.00
Піліпаўскія вячоркі – форма правядзення моладзёвага вольнага часу ў восеньска-зімовы перыяд. Яны пачыналіся пасля Піліпаўскага посту. З гэтага часу вясковыя дзяўчаты пачыналі збірацца разам за працай. Асноўным жаночым заняткам у той час было прадзенне. Кожная дзяўчынка прыносіла з сабой калаўрот ці прасніцу. Каб праца ішла весялей, распавядалі адзін адному казкі, паданні, былічкі, спявалі песні.
У хлопцаў таксама было багата работы па гаспадарцы – малацьба і правейванне зерня, рамонт сельскагаспадарчых прыладаў. Як толькі асноўная праца была выканана – можна было зайсці да дзяўчат у госці, падражніць іх, або прыкмеціць сабе будучую жонку.
Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да народных традыцый у музеі пад адкрытым небам!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

15 студзеня 2022 года запрашаем вас далучыцца да гэтай цікавай зімовай традыцыі!
На сектары «Цэнтральная Беларусь» 11 жніўня (нядзеля) будуць адбывацца здымкі мастацкага кинафі...
Вербніца або Вербная нядзеля – свята, якое адзначаецца за тыдзень да Вялікадня.
14.09.2019г. Свята накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з’явы – храмавай звонавай муз...