+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Спектакль тэатральнай студыі "СКАРБ"
Галоўная Падзеі Спектакль тэатральнай студыі "СКАРБ"
Спектакль тэатральнай студыі "СКАРБ"
177

6 верасня 2025 года

з 12:00 – 13:30

6 верасня 2025 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў Дзень беларускага пісьменства тэатральная студыя «СКАРБ» (УП Светапрыбор БелТІЗ) у чарговы раз прадставіць гледачу спектакль – трагікамедыю.  Раней у ліпені 2021 г. у нашым музеі паспяхова прайшла першая пастаноўка студыі “Скарб” спектакля «Як яўрэйская мама сына ажаніла», а ў ліпені 2022 года быў пастаўлены спектакль «У Ягора будзе гора», у якіх артысты -  інваліды па зроку. Аўтар сцэнічнай версіі і рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Карбоўскі - акцёр, сцэнарыст, лаўрэат прэміі Міхася Лынькова.

У гэты раз музей запрашае гледачоў на пастаноўку па п'есе Андрэя Макаёнка “Трыбунал". Спектакль распавядзе пра патрыятызм і ахвярнасць беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Чакаем Вас на прадстаўленні пад адкрытым небам – менавіта гісторыя вайны стала лейтматывам усяго спектакля, аднак у арыгінальнай трактоўцы Сяргея Карбоўскага ў спектаклі знайшлося месца і камедыйным сітуацыям.

Вас чакаюць:

  • Спектакль з цікавымі выканаўцамі-аматарамі.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 до 19:00. Каса працуе з 11:00 до 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Зялёныя святкі»
3298
Фотасправаздача «Зялёныя святкі»

27.05.2018г. Абрадавае мерапрыемства «Зялёныя святкі»

Мерапрыемства  «Не ўсякая хмара дажджу дае»
1151
Мерапрыемства «Не ўсякая хмара дажджу дае»

31 ліпеня 2021 года запрашаем Вас прыняць удзел у мерапрыемстве «Не ўсякая хмара дажджу дае»!

Свята «Камаедзіца»
414
Свята «Камаедзіца»

Камаедзіца - адзін са старажытных рэгіянальных беларускіх абрадаў. Праводзіўся ён увесну і...