+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акцыя «Хлебны Спас»
Галоўная Падзеі Акцыя «Хлебны Спас»
Акцыя «Хлебны Спас»
531

30 жніўня 2025 года

16:00

У Беларусі шырока святкавалі Яблычны Спас і Макавей. Пра святкаванне Хлебнага Спасу на Беларусі вядома мала. У некаторых месцах у гэты дзень спраўлялі Дажынкі — свята канца жніва. Вядомы такія прыказкі: «Трэці Спас хлеба прыпас», «Па Трэцім Спасе трымай рукавіцы ў запасе». У некаторых раёнах гэты дзень называюць яшчэ Арэхавым Спасам, бо раней у царкве асвячалі арэхі, якія нарыхтоўвалі людзі.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць у гэты святочны дзень Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, дзе Вы зможаце даведацца пра асаблівасці святкавання Хлебнага Спасу, прайсціся з экскурсіяй па помніках драўдянага дойлідства, якія звязаны з апрацоўкай зерня, а таксама паўдзельнічаць у народных танцах.

Вас чакае:

  • Расповед пра гісторыю свята;
  • Экскурсія па помніках драўлянага дойлідства: гумно з в. Лучнікі Слуцкага р-на, грамадскі свіран з в. Касарычы Глускага р-на, млын з в. Даматканавічы Клецкага р-на;
  • Народныя танцы і гульні.

 

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7 руб.; 
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №1111,1026.

Чытайце таксама
«Вербная нядзеля»
3048
«Вербная нядзеля»

01.01.2018г. Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Вербая нядзеля» на...

Аб абнаўленні графіка працы Музея
679
Аб абнаўленні графіка працы Музея

Паважаныя наведвальнікі! З 01 верасня 2025 года (з 01.09.2025) Беларускі дзяржаўны музей...

Мерапрыемства  «Піліпаўскія вячоркі»
1085
Мерапрыемства «Піліпаўскія вячоркі»

25 лістапада 2023 года з 15.00 да 16.00   Піліпаўка – менавіта такую назву...

Бясплатная акцыя  «Цуд на Каляды»
899
Бясплатная акцыя «Цуд на Каляды»

5 і 7 студзеня 2024 года 14:00   Запрашаем Вас правесці першыя цудоўныя дзянькі Новага...