+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Акцыя «Хлебны Спас»

31 жніўня 2024 года 15:00   У Беларусі шырока святкавалі Яблычны Спас і Макавей. Пра святкаванне Трэцяга Спасу на Беларусі вядома мала, у некаторых месцах у гэты дзень спраўлялі Дажынкі — свята канца жніва. Вядомы прыказкі: «Трэці Спас хлеба прыпас», «Па Трэцім Спасе трымай рукавіцы ў запасе». У некаторых раёнах гэты дзень называюць Арэхавым Спасам, бо раней у царкве асвячалі арэхі, якія нарыхтоўвалі людзі. Запрашаем усіх жадаючых наведаць у гэты святочны дзень Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, дзе...

336
Свята  «Дажынкі»

25 жніўня 2024 года з 15.00 да 16.00   Адышоў час веснавых пасеваў і апрацоўкі зямлі. Надышла чарга прыбраць свае агароды і справіць Дажынкі – свята заканчэння жніва. Дажынкі на Беларусі здаўна праходзілі ўрачыста і святочна. Гэта кульмінацыйная падзея працоўнага года селяніна. І гэта не дзіўна, бо да зерня і хлеба ставіліся як да вялікай святыні. Абавязковым атрыбутам свята быў апошні сноп і дажыначны вянок, якія дарылі гаспадару. Асноўны сэнс абрадаў на Дажынкі – падзяка зямлі за ўраджай і забеспячэнне здароўя, дабрабыту напрацягу...

530
Свята «Спасаўка-ласаўка»

18 жніўня 2024 года з 12:50 да 14:00 «Спасаўка-ласаўка» – так у народзе называюць «Успенскі пост», які цягнецца з 14 па 29 жніўня і аб’ядноўвае тры хрысціянскія святы, якія ў народнай традыцыі былі пераасэнсаваны і атрымалі свае назвы: 14 жніўня — макавы ці мядовы Спас, 19 жніўня — яблычны Спас, 29 жніўня — хлебны ці арэхавы Спас, альбо «Спас на палатне». Перыяд «Спасаўкі-ласаўкі» быў адным за самых напружаных у жыцці нашых продкаў. У гэты час прырода шчодра надзяляе чалавека...

449