+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
“Забытыя асілкі зямлі беларускай”

Часовая экспазіцыя з фондаў музеяў 25 верасня 2025 года ў 17.00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пачынае сваю працу часовая экспазіцыя з фондаў музея народнай архітэктуры і побыту і музея Якуба Коласа “Забытыя асілкі зямлі беларускай”, прысвечаная беларускім млынам.  Яшчэ сто год таму вясковы пейзаж было цяжка ўявіць без ветракоў: стаялі яны на ўзгорках, дзе добра дзьмуў вецер, у адзіночку, ці па некалькі, былі добра бачны здалёк, служылі своеасаблівымі арыенцірамі падарожніку, збіралі вакол сябе жыхароў суседніх...

391
Свята «Багач»

21 верасня 2025 года з 15.00 да 16.00 Багач – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да дня восеньскага раўнадзенства. Кожны дбайны гаспадар імкнуўся завяршыць уборку ўсіх сельскагаспадарчых культур з палёў і агародаў. Пасля гэтага пачыналася сяўба азімых, таму ў народзе казалі так: “Багач – кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку”. Адзін з самых урачыстых і кульмінацыйных момантаў свята – абыход двароў, накіраваны на дастатак і дабрабыт усёй сельскай грамады. З кожнага двара гаспадары прыносілі па жменьцы зерня і...

627
Культурнае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2025»

14 верасня 2025 года з 13:00 да 15:00 ХІ штогадовы фэст звону пад адкрытым небам «Строчыцкія званы-2025» («Звані з намі ва ўсе…!!!») адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 14 верасня 2025 года  ў аг. Азярцо (4 км ад Мінска). Свята накіравана на адраджэнне  ўнікальнай з’явы – храмавай звонавай музыкі. Фэст пачнецца з малебна св. Паўліну Міласціваму, які лічыцца нябесным заступнікам званароў, а таксама прыкладам спачування і чалавекалюбства да ўсіх, хто мае патрэбу ў тым....

523