+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акцыя «Цуд на Каляды»
Галоўная Падзеі Акцыя «Цуд на Каляды»
Акцыя  «Цуд на Каляды»
425

7 студзеня 2026 года

13:00

7 студзеня праваслаўныя святкуюць Раство Хрыстова – гэта адно з самых галоўных хрысціянскіх святаў. У старажытыя часы з гэтага дня пачыналася святкаванне Каляд.

Таму запрашаем усіх ахвотных у гэты святочны дзень наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры побыту, каб дакрануцца да сакральнай культуры беларусаў.

Вас чакае:

  • Экскурсія па помніках сакральнай народнай архітэктуры: капліца з в. Каралеўцы, царква з в. Логнавічы, царква з в. Барань

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№ 1111,1026.

Чытайце таксама
“Забытыя асілкі зямлі беларускай”
390
“Забытыя асілкі зямлі беларускай”

Часовая экспазіцыя з фондаў музеяў

3D-мадэлі прадметаў калекцыі "Вырабы з металу"
1837
3D-мадэлі прадметаў калекцыі "Вырабы з металу"

3D-мадэлі прадметаў калекцыі "Вырабы з металу"

Свята  «Гуканне вясны»
1300
Свята «Гуканне вясны»

  23 сакавіка 2024 года з 14.00 да 15.30   «Гуканне вясны» –...

Свята  «Шчадраванне на Палессі»
1017
Свята «Шчадраванне на Палессі»

20 студзеня 2024 года з 14.00 да 15.00   У кожным рэгіёне абрад...