Сёння мы дзякуем тым, хто беражэ наш спакой, тым, за чыімі плячыма мы адчуваем сябе ў бяспецы. Але сапраўдная сіла – яна не толькі ў зброі і рашучасці. Яна жыве ў зямлі, якая нарадзіла, у традыцыях, якія перадаюцца з роду ў род, і ў слове, якое гучыць ад сэрца. Мы ў музеі ведаем: сапраўдны абаронца чэрпае сваю моц з беларускай зямлі. Яна напаўняе яго, калі ён ступае па ёй, калі трымае ў руках сагрэты сонцам хлеб, калі чуе родную мову вакол сябе. І каб пацвердзіць гэта, мы ўспамінаем 21 лютага, калі ў сценах нашага музея гучала выключна беларускае...