+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Акцыя «Цалкам сакрэтна / Бясплатна!»
Галоўная Падзеі «Акцыя «Цалкам сакрэтна / Бясплатна!»
«Акцыя «Цалкам сакрэтна / Бясплатна!»
145

24 красавіка 2026 года

з 14.00 да 15.00

Акцыя «Цалкам сакрэтна » дае магчымасць усім наведвальнікам нашага музея далучыцца да вывучэння традыцыйных заняткаў нашых продкаў.

Прапануем здзейсніць бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па выставе «Беларускі лён».

Вы даведаецеся пра вырошчванне і традыцыйную апрацоўку ільну, пабачыце як з кволай сцяблінкі атрымлівалі трывалую нітку. Лён заўсёды быў важнай часткай традыцыйнай культуры беларусаў. Вы зразумееце, як працуюць ткацкія прылады і пра ролю ільну ў побыце беларусаў, а таксама ўбачыце працэс яго апрацоўкі.

А напрыканцы экскурсіі кожны жадаючы зможа паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу паясоў з нітак.

Запрашаем Вас на захапляльнае падарожжа ў краіну цікавых музейных прадметаў і ўзораў творчасці народных майстроў!

 

Вас чакае:

  • Экскурсія па выставе «Беларускі лён»;
  • Майстар-клас па паясках з нітак;

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 16,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 8,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19.00. Каса працуе з 10:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

Чытайце таксама
Увага! Важная інфармацыя!
1759
Увага! Важная інфармацыя!

Рамонтныя работы на тэрыторыі музея!

Фотасправаздача «Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»
2698
Фотасправаздача «Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»

05.10.2019г. прайшло прафесійнае свята «Дзень настаўніка» на тэрыторыі музея!

Cвята  «Купалле»
1095
Cвята «Купалле»

Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту зямлі і прыроды.