29 сакавіка 2026 года З 13:00 да 14:00 Кавальская справа – гэта адно са старажытнейшых рамёстваў, вядомых чалавецтву. Стаць кавалём было не так проста, бо навучанне гэтаму майстэрству працягвалася ад 3 да 7 гадоў. Наша музейная вёсачка мае пэўнае дачыненне да кавальскай справы і асобе каваля праз кузню з в. Клочкава Маладзечынскага раёна. Будынак кузні ў традыцыйнай беларускай вёсцы стаяў на ўскрайку вёскі, пры дарозе. Навокал яго заўсёды быў чуваць грукат кавадлы і лязгат металу – менавіта там нараджаліся неабходныя ў сялянскім...