15 сакавіка 2026 года атрымаўся па-сапраўднаму святочным і ўтульным! Нягледзячы на магчымасці календара, надвор'е падаравала нам цудоўны настрой, а Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту стаў ідэальным месцам для сустрэчы з гісторыяй. З 14.00 да 15.00 мы акунуліся ў непаўторную атмасферу беларускай глыбінкі. Экскурсія па помніках драўлянага дойлідства ператварылася ў сапраўднае падарожжа ў часе. Мы не проста глядзелі на будынкі — мы адчувалі подых мінулых стагоддзяў, дакраналіся да гісторыі, якая жыве ў кожным бярвенні старадаўніх...