28 сакавіка 2026 года з 15:00 да 16:00 Саракі – дзень, набліжаны да веснавога раўнадзенства. Ва ўяўленнях вясковых жыхароў з гэтага моманту чакаўся прылёт птушак. Прылёт птушак атрымаў сімвалічнае ўвасабленне ў вырабе печыва. Паводле народнага павер’я, у гэты дзень з поўдня вяртаецца сорак птушыных выраяў. Гаспадыні выпякалі “жаваранкаў”з цеста, дзеці падкідвалі іх угору з просьбай аб хутчэйшым прылёце птушак і надыходзе цяпла. Саракі ў каляндарным коле сімвалізуюць хуткі надыход вясны, пазначаюць кліматычны рубеж:...