У 2026 годзе горад Паставы з гонарам атрымаў званне Культурнай сталіцы Рэспублікі Беларусь. На працягу ўсяго года горад будзе прымаць шматлікія фестывалі, канцэрты, майстар-класы і выставы, якія дазволяць гасцям і жыхарам пазнаёміцца з жывой культурай Беларусі. Пачатак правядзення культурных мерапрыемстваў па папулярызацыі народных культуры 20 сакавіка 2026 г. паклаў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. У гэты дзень музей сумесна з Пастаўскім раённым краязнаўчым музеем урачыста адкрыў часовую экспазіцыю: «Беларускія народныя...