
Гісторыя млына з в. Даматканавічы Клецкага раёна Вятрак пабудаваны у 1880-я гг. у в. Сынгалы Наваградскага павета Мінскай губерні селянінам, які працаваў эканомам у мясцовага памешчыка. У пач. ХХ ст. быў выкуплены братамі Акулікамі і перавезены ў в. Каменку Сноўскай воласці, дзе прастаяў да сяр. 1930-х гг., калі ўладальнікам ветрака стаў Іван Міхлай (1907 г. нар.), жыхар в. Даматканавічы Нясвіжскага павета, Клецкай гміны (сёння – Клецкі раён Мінскай вобласці). Адносіцца да козлавага тыпу ветракоў: каркас млына з механізмамі пакоіцца на магутным...