+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Бясплатная экскурсія па выставе «Ганчарны посуд Беларусі»
Галоўная Падзеі Бясплатная экскурсія па выставе «Ганчарны посуд Беларусі»
Бясплатная экскурсія па выставе  «Ганчарны посуд Беларусі»
1364

Бясплатная экскурсія па выставе

«Ганчарны посуд Беларусі»

31 ліпеня 2022 года

з 15.00 да 16.00

Ужо ў гэтую нядзелю ва ўсіх ахвочых ёсць унікальная магчымасць наведаць выставу «Ганчарны посуд Беларусі», якая знаходзіцца ў помніку архітэктуры «Спаса-Праабражэнская царква з в. Барань»!

Вы зможаце ўбачыць традыцыйныя гліняныя вырабы з усёй краіны, а таксама прылады працы ганчароў (усяго 99 экспанатаў).

Кожны з шасці раздзелаў выставы пазнаёміць наведвальнікаў з ганчарствам пэўнага гістарычна-этнаграфічнага рэгіёна Беларусі. Вы даведаецеся пра розныя ганчарныя асяродкі, тыпы посуду, спосабы яго фармоўкі, апрацоўкі, дэкаравання.

Белагліняныя вырабы з Гарадной, чорнаглянцаваная кераміка з Пружан і Поразава, абварная з Ганявіч і Сіняўкі, паліваны посуд з Івянца і Ракава, шматлікія экспанаты з іншых цэнтраў ганчарства дазволяць у думках перанесціся на малую Радзіму ў хату продкаў!

Вас чакае:

  • Куратарская экскурсія па выставе «Ганчарны посуд Беларусі»

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Чытайце таксама
Мерапрыемства «Дзень касманаўтыкі ў беларускім скансэне»
1115
Мерапрыемства «Дзень касманаўтыкі ў беларускім скансэне»

12 красавіка 2024 года з 13:00 да 14:00   12 красавіка адзначаецца «Дзень...

Свята  «Багач у Азярцы»
943
Свята «Багач у Азярцы»

з удзелам творчых калектываў Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці і Рэспубліканскага цэнтра...

Культурна-адукацыйнае мерапрыемства  «Ёсць у мяне твой сілуэт…»
2364
Культурна-адукацыйнае мерапрыемства «Ёсць у мяне твой сілуэт…»

26.01.2019г. запрашаем прыняць удзел у культурна-адукацыйным мерапрыемсте «Ёсць у мяне твой...