+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Начны забег
Галоўная Падзеі Начны забег
Начны забег
1335

Сябры, у нас добрыя навіны — запрашаем на забег!

Забег пройдзе ў ноч з 13 на 14 жніўня па тэрыторыі беларускага скансэна (музея пад адкрытым небам). Маршрут пракладзем сярод самых прыгожых помнікаў драўлянага дойлідства — старажытных сядзіб, школ, цэркваў, млыноў, а яшчэ крыху па навакольных лугах і гаях, па абрывістых берагах вадасховішча Пціч.

Гэта будзе начны трэйл (бег па грунтавых дарожках і сцежках), але вельмі лёгкі падыдзе не толькі дасведчаным спартоўцам, але і аматарам, і пачаткоўцам.

Патрэбен толькі ліхтарык!

Мы рыхтуем тры «дарослыя» дыстанцыі — 5, 10, 21 км, плюс асобную паўтаракіламетровую трасу для дзяцей; найпадрабязную маркіроўку і частковае падсвятленне трасы; пункты харчавання і фінішны кісель; электронную адзнаку; медалі фінішэраў і многае іншае.

Усяго 4 км дарогі ад Мінска да вёскі Азярцо перанясуць вас у чароўную казку…

Рэгістрацыя, аплата, падрабязныя правілы, схема праезду, трэкі — усё на сайце ARF.BY. Каса музея для наведвальнікаў у дзень правядзення мерапрыемства працуе да 24.00 (квіткі пасля 19.00 – ільготныя).

#belarusmuseumrun #arfby #жуктрэйл #марафонналібокі#run #trail #minsk #sport #nature #бег #трэйл

Генеральны партнёр Belarus Museum Run — ААТ «ААБ Беларусбанк».

#беларусбанк @asb.belarusbank

Чытайце таксама
Адкрыццё выставы «Ікона звалась Свячой...»
2296
Адкрыццё выставы «Ікона звалась Свячой...»

30.08.2019г. Беларускі народны іканапіс і традыцыйнае ткацтва ў кантэксце абраду «Свяча».

Абрадавае мерапрыемства «Куст»
2735
Абрадавае мерапрыемства «Куст»

25.05.2019г. запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве, дзе можна будзе пабачыць цікавую...

Мерапрыемствы ў МАІ 2024
1266
Мерапрыемствы ў МАІ 2024

Свята працы / 1 Мая 4 мая (субота) Свята «Вялікдзень (па...

Акцыя "Беларусь - энергаэфектыўная краіна". Далучайцеся!
858
Акцыя "Беларусь - энергаэфектыўная краіна". Далучайцеся!

Акцыя праводзіцца ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад...