+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Топ 10 падзей у музеі ў 2019 годзе

Топ 10 падзей у музеі ў 2019 годзе Лепей спазніцца, чым ніколі не зрабіць, таму адчуўшы, што зімовыя святы скончыліся, мы паспрабавалі ўспомніць найлепшыя дасягненні нашага музея ў мінулым годзе. Гэта аказалася вельмі складана, таму што добрых падзей  было шмат, а мы вырашылі ўзяць толькі 10. Прадстаўляем вам самае цікавае, што адбылося ў Беларускім дзяржаўным музеі архітэктуры і побыту ў мінулым годзе. 1. Тры Каралі Тры Каралі – мерапрыемства, якое мы запусцілі ўпершыню мінулай зімой. І яно стала вельмі папулярным для свайго невялікага фармата. І...

1625
Мерапрыемства «Даравальная нядзеля»

Культурна-масавае мерапрыемства «Даравальная нядзеля» 1 сакавіка 2020 года  з 13:00 да 15:00 Даравальная нядзеля – апошні дзень Масленічнага тыдня, у хрысціянскай традыцыі – апошні дзень перад вялікім пастом. У гэты дзень ладзілі сямейную вячэру. Яна была сціплай і стрыманай па характары. Пасля яе трэба было вельмі старанна вымыць посуд, каб ад тлушчу і следу не засталося. У гэты дзень было прынята прасіць прабачэння ў блізкіх і сяброў, адкуль і пайшла назва свята. У народнай традыцыі Даравальная нядзеля – гэта кульмінацыя...

1545
Культурна-масавае мерапрыемства  «Масленіца»

Культурна-масавае мерапрыемства «Масленіца» 29  лютага 2020 года  з 12:00 да 16:00 Масленіца – старажытнае славянскае свята, якое сімвалізуе праводзіны зімы i адраджэнне прыроды. Толькі ў нашым музеі вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу самага вясёлага народнага свята, прыняць удзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня і традыцыйных масленічных гуляннях, пабачыць старажытныя абрады, а таксама паспрабаваць сябе ў розных гульнях і забавах.            Кульмінацыяй свята...

2332