
Запрашаем на зімовыя экскурсіі ў Беларускі скансэн! Абрадавае мерапрыемства «Каляды» Снежань-студзень, 90 хв. Кошт для групы (да 25 чалавек) - 75,00. Забаўляльная і дынамічная праграма ў асяроддзі надзвычай прыгожых пейзажаў музея пад адкрытым небам. Мерапрыемства ў інтэрактыўнай форме пазнаёміць з беларускімі традыцыямі галоўнага зімовага свята. Каляды ў музеі - гэта магчымасць даведацца пра галоўныя сімвалы свята, паўдзельнічаць у абрадзе «Калядоўшчыкі», павадзіць казу і мядзведзя, праспяваць пад беларускую дуду калядныя песні,...