
Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц» 12 студзеня 2020 года Шчадрэц, альбо Шчодрык – з`яўляецца адным з свят каляднага цыклу, пад час якога гатавалі так званую другую, багатую куццю. Святкавалася свята напярэдаднi Новага года па старому стылю. У гэты дзень гатавалі бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, кашы, крупнік і інш, дзе стравам надаваўся магічна-абрадавы сэнс. Шчадрэц – вечар варажбы. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годзе. Абрад...