
Прэм'ера экскурсіі на Ютубе 16.04. 19:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, заснаваны ў 1976 годзе, з’яўляецца музеем пад адкрытым небам – скансэнам. Музеі гэтага тыпу – гэта адна з формаў захавання і паказу помнікаў гісторыі і культуры ў блізкай да натуральнага асяроддзя, у якім дэманструецца народная, традыцыйная культура краіны ў адзінстве яе рэгіянальных і лакальных асаблівасцяў. Музей валодае значнай плошчай (151 га), што дазваляе яго наведвальнікам здзяйсняць працяглыя шпацыры пехатой і на ровары ў...