Звілістыя шляхі і зменлівыя лёсы напаткалі жыхароў нашай краіны ў міжваенны перыяд. Сялянам і гараджанам, рамеснікам і гандлярам, настаўнікам і пісьменнікам заходніх рэгіёнаў Беларусі было наканавана амаль дваццаць гадоў знаходзіцца ў складзе суседняй дзяржавы – Польскай Рэспублікі. 17 верасня 1939 года адбыліся падзеі, якія трывала адбіліся ў памяці людзей – уз’яднанне Заходняй і Савецкай Беларусі.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае паглыбіцца ў цікавыя гістарычныя сюжэты на прыкладзе драўлянай архітэктуры з в.Заброддзе Стаўбцоўскага раёна!
Чым адрозніваецца жыццё вёсак ля мяжы двух дзяржаў? Якія былі асаблівасці побыту? Як адміністрацыйны падзел змяніў жыццё людзей?
Чакаем Вас у 15.00 ля карта-схемы на ўваходзе ў сектар «Цэнтральная Беларусь»!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
09.05.2020 г. да 75-ай гадавіны Вялікай Перамогі музей ладзіць выставу, прысвечаную вайсковаму...
11 і 13 жніўня 2023 года з 13.00 да 14.00 Запрашаем спазнаць далёкія і блізкія...
Акцыя «Цалкам сакрэтна / бясплатна» створана для таго, каб кожны госць змог даведацца больш аб...
6 верасня 2025 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў...