+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падзеі
Галоўная Падзеі
Гуканне вясны - як гэта было!

21 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбылося цудоўнае вясновае свята - Гуканне вясны. Гасцей сустракалі гукі звонкіх вясновых песень, а на тэрыторыі музея кіпела жыццё: яркія народныя касцюмы і вясёлы смех. Наведвальнікі змаглі акунуцца ў атмасферу старажытных беларускіх абрадаў, а таксама прыняць удзел у майстар-класах, на якіх вучыліся ствараць прыгожыя абрадавыя сувеніры. Усе жадаючыя маглі далучыцца да вясёлых карагодаў ля вогнішча і спяваць вясновыя народныя песні. Гэтае свята аб'яднала людзей у радасці і надзеі на...

128
Cвята «Саракі»

28  сакавіка 2026 года з 15:00 да 16:00 Саракі – дзень, набліжаны да веснавога раўнадзенства. Ва ўяўленнях вясковых жыхароў з гэтага моманту чакаўся прылёт птушак. Прылёт птушак атрымаў сімвалічнае ўвасабленне ў вырабе печыва. Паводле народнага павер’я, у гэты дзень з поўдня вяртаецца сорак птушыных выраяў. Гаспадыні выпякалі “жаваранкаў”з цеста, дзеці падкідвалі іх угору з просьбай аб хутчэйшым прылёце птушак і надыходзе цяпла. Саракі ў каляндарным коле сімвалізуюць хуткі надыход вясны, пазначаюць кліматычны рубеж:...

149
Адкрыццё выставы «Беларускія народныя іконы»

У 2026 годзе горад Паставы з гонарам атрымаў званне Культурнай сталіцы Рэспублікі Беларусь. На працягу ўсяго года горад будзе прымаць шматлікія фестывалі, канцэрты, майстар-класы і выставы, якія дазволяць гасцям і жыхарам пазнаёміцца ​​з жывой культурай Беларусі. Пачатак правядзення культурных мерапрыемстваў па папулярызацыі народных культуры 20 сакавіка 2026 г. паклаў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. У гэты дзень музей сумесна з Пастаўскім раённым краязнаўчым музеем урачыста адкрыў часовую экспазіцыю: «Беларускія народныя...

267