З нагоды ўрачыстага святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і для ушанавання памяці ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, што прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў музей прэзентуе часовую выставу дакументаў і ўзнагарод ваеннага фельчара Цімафея Рыгоравіча Буева. Цімафей Рыгоравіч нарадзіўся 10 лютага 1909 г. у в. Стражава, Аршанскага павета, Магілёўскай губерні. У 1928 г. скончыў 7 класаў школы. У 1931 г. яго прызываюць на службу ў войска і накіроўваюць у школу санітарных інструктараў. З 1934 па 1935 гг....