Фатаграфаванне была даволі папулярным заняткам сярод нямецкіх жаўнераў на фронце Першай сусветнай вайны, значная частка жаўнераў мела свае асабістыя фотаапараты. Фотаздымкі рабіліся з розных нагодаў: на памяць, у фотаальбом, каб даслаць дадому, для прэсы, для будучых палкавых гісторый – кніг, што масава выдаваліся пасля вайны і апісвалі баявы шлях палка. Праяўляліся і друкаваліся фотаздымкі тут жа, на фронце, у палявых фоталабараторыях. Часта яны друкаваліся на ўжо гатовых бланках фотапаперы, якія з іншага боку былі падзелены на палі для тэксту і...