Традыцыйны інтэр’ер беларускай хаты немагчыма ўявіць без тканага дывана. Посцілкі і дываны вядомы на землях Беларусі з часоў сярэднявечча. За часы свайго існавання яны прайшлі шлях ад простага ўтылітарнага прадмета да высокамастацкай дэкаратыўнай рэчы. Але выкарыстоўваліся дываны і ў абрадавых дзеях. Гэтая рэч суправаджала чалавека на працягу ўсяго жыцця, ад вяселля да пахавання. Вы дазнаецеся, якую ролю адыгрываў дыван у вясельным абрадзе і дзе рабіліся адмысловыя дываны для пахавання.
На выставе будзе прадстаўлена 40 дываноў з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія адлюстроўваюць рэгіянальныя асаблівасці і паказваюць усе асноўныя ткацкія тэхналогіі краіны.
Адкрыццё выставы ў 13:00 у помніку «Царква з в. Барань», на экспазіцыйным сектары «Падняпроўе».
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
6 мая 2023 года з 14.00 да 15.30
Увага! Скарочаны графік!
Абярэг – прадмет, якому людзі прыпісвалі магічныя ўласцівасці засцерагаць ад разнастайнага ліха...
Адзінаццаты міжнародны музычны фэст «Купальскае Кола-XI»!