+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Прыйшлі Калядкі-бліны ды аладкі»
Галоўная Падзеі Свята «Прыйшлі Калядкі-бліны ды аладкі»
Свята  «Прыйшлі Калядкі-бліны ды аладкі»
1599

Свята

«Прыйшлі Калядкі-бліны ды аладкі»

24 снежня 2022 года

з 13.00 да 15.00

Святыя вечары, Крывыя вечары, Каляды – так называлі старажытныя святкаванні ў гонар зімовага сонцастаяння. Паступова народныя традыцыі спалучыліся з хрысціянскімі – царква прымеркавала да гэтага дня рэлігійнае свята Нараджэння Хрыстова. У залежнасці ад веравызнання Каляды святкуюцца ў розныя даты: у католікаў з 24 снежня па 6 студзеня і ў праваслаўных вернікаў з 6 па 19 студзеня.

Напярэдадні Калядаў з самай раніцы ў кожнай хаце старанна прыбіраліся, уся сям’я мылася, а пасля пачыналі гатаваць вячэру. Абавязковай абрадавай ежай была куцця – каша з таўчоных ячменных круп, якая сімвалізавала дабрабыт у будучым годзе. Рыхтавалі пачастункі і для калядоўшчыкаў – гурта людзей, якія віншавалі гаспадароў са святам.

Запрашаем усіх далучыцца да народных традыцый у музеі пад адкрытым небам!

Вас чакае:

  • Рэканструкцыя каляднага абыходу;
  • Лялечны тэатр “Батлейка”;
  • Ценявы тэатр “Вяртэп”;
  • Выраб калядных упрыгожванняў з саломкі;
  • Варожбы;
  • Развучванне калядных песень;
  • Традыцыйныя гульні і танцы;
  • Выступленне фальклорнага гурта “Явар”;
  • Частаванне гарбатай з зёлак;

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых 12 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) 6 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі 5 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
Топ-10 падзей у музеі ў 2025 годзе
387
Топ-10 падзей у музеі ў 2025 годзе

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту віншуе ўсіх З Новым годам і...

Бясплатная акцыя  «Цуд на Каляды»
727
Бясплатная акцыя «Цуд на Каляды»

Дарагія сябры! Надыходзяць чароўныя калядныя дні! Усё навокал замірае, мы чакаем цудаў, марым...

Мерапрыемства  «Шляхамі вайны»
1435
Мерапрыемства «Шляхамі вайны»

9 мая 2022 года запрашаем далучыцца да мерапрыемства ў памяць пра тых, хто напрацягу стагоддзяў...