
Абрадвае мерапрыемства «Зажынкі» 25 ліпеня 2020 года з 16:00 да 17:00 Зажынкі – старадаўні земляробчы звычай, які звязаны з пачаткам жніва. Яго абрадавы сэнс быў скіраваны на тое, каб забяспечыць добры збор ураджаю. У зажынкавых абрадах і звычаях яскрава бачны элементы земляробчай магіі, заклінанні, адлюстравана пашана селяніна да хлеба. У першы выхад на ніву нажыналі невялікі снапок жыта, які называлі Гаспадаром, яму прыпісвалі магічныя здольнасці, таму ўсяляк ушаноўвалі: ўпрыгожвалі чырвонай стужкай, неслі дахаты і ставілі на покуці,...