
26 жніўня 2023 года з 13:00 да 14:00 Адышоў час веснавых пасеваў і апрацоўкі зямлі. Надышла чарга прыбраць свае палі і справіць Дажынкі – свята заканчэння жніва. «Дажынкі» на Беларусі здаўна праходзяць ўрачыста і святочна. Гэта адна з кульмінацыйных падзей земляробчага календара селяніна. І гэта не дзіўна, бо да зерня і хлеба ставіліся як да вялікай святыні. Абавязковым атрыбутам свята быў апошні сноп і дажыначны вянок, якія дарылі гаспадару. Асноўны сэнс дажыначных абрадаў – падзяка зямлі за ўраджай і забеспячэнне...