+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэзентацыя міжнароднага праекта «Традыцыі народнай культуры ў музейнай прасторы Беларусі і Расіі»
Галоўная Падзеі Прэзентацыя міжнароднага праекта «Традыцыі народнай культуры ў музейнай прасторы Беларусі і Расіі»
Прэзентацыя міжнароднага праекта  «Традыцыі народнай культуры ў музейнай прасторы Беларусі і Расіі»
752

(“Беларускі гістарычны часопіс” № 11/2024)

 

21 студзеня  2025 г.

Пачатак  у 15.00

 

21 студзеня 2025 г. у Беларускім дзяржаўным  музеі народнай архітэктуры і побыту адбудзецца прэзентацыя выдання № 11 за 2024 год “Беларускага гістарычнага часопіса”, прысвечанага пытанню захавання традыцый народнай культуры, папулярызацыі гісторыка-этнаграфічнай спадчыны ў музейнай прасторы Беларусі і Расіі. У творчай атмасферы наведвальнікі мерапрыемсва пачуюць выступленні кіраўніка беларускага музея (Э.А.Багдановіч) і яго міжнародных партнёраў з Смаленска і Іркуцка (С.А.Піляк і У.В.Ціханаў), а таксама паведамленні аўтараў артыкулаў па азначанай праблематыцы.

Пад час прэзентацыі прагучаць песні і музыкальныя найгрышы на беларускай дудзе, скрыпцы і гармоніку ў выкананні супрацоўнікаў музея архітэктуры і побыту Я.С.Патапенка, П.У.Чэпы, У.Х.Берберава

Мадэратар мерапрыемства – галоўны рэдактар “БГЧ” А.А.Корзюк.  

Чакаем гасцей па адрасу: г. Мінск, вул. Кальварыйская, 25, памяшканне 325.

Уваход бесплатны.

 

Даведкі па тэлефонах: +375 17 270-47-20 (рэдакцыя “БГЧ”);

                                       + 375 17 395-59-13 (музей). 

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства  «А ў нас сёння Купаллейка (Наша Купалле)»
2132
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «А ў нас сёння Купаллейка (Наша Купалле)»

3 ліпеня 2021 года адбылося абрадавае мерапрыемства «А ў нас сёння Купаллейка» на тэрыторыі муз...

Вынікі археалагічнага летніка “Скрабянец-2022”
1025
Вынікі археалагічнага летніка “Скрабянец-2022”

Сёлета з 15 ліпеня па 17 жніўня праходзіў археалагічны летнік “Скрабянец – 2022”.

Свята «Даравальная нядзеля»
1181
Свята «Даравальная нядзеля»

17 сакавіка 2024 года з 13.00 да 15.00   Даравальная нядзеля, Запускі, Загавіны –...

Фотасправаздача «Купальскае кола-ХІ»
3007
Фотасправаздача «Купальскае кола-ХІ»

Адзінаццаты міжнародны музычны фэст «Купальскае Кола-XI»!